Жадаеце пачаць чытаньне проста зараз? Выберыце любую кнігу ніжэй, каб зладаваць і адчыніць яе. Каб вярнуцца да гэтага тэксту, выберыце «Пачатковы экран» у мэню.
Існуе разьдзел Сеткавая бібліятэка. У ім Вы можаец знайсьці некалькі каталёгаў з кнігамі, некаторымі бясплатнымі, некаторымі — даступнымі за невялікую плату. Таксама Вы можаце дадаць уласны каталёг OPDS у сьпіс.
Любую з кніг, захаваных на Вашае прыладзе, можна адчыніць праз Бібліятэку.
Жадаеце мець Вашыя кнігі адначасова на некалькіх прыладах? Ці, магчыма, хочаце захоўваць іх у бясьпечным месцы? Кніжная сетка FBReader — гэта воблачнае сховішча, якое выкарыстоўвае Дыск Google™. Уключыце сынхранізацыю з кніжнай сеткай, і Вашая кнжная калекцыя будзе заўсёды даступная зь любой з Вашых прылад. Вашыя кнігі будуць захаваныя ў Вашым уласным месцы на Дыску Google™. Вы можаце кіраваць Вашай калекцыяй зь любога аглядальніка.
Чытаеце адну і тую ж кнігу на тэлефоне і тэблеце? Забудзьце пра пастаянны пошук патрэбнай старонкі ўручную пры зьмене прылад. Уключыце сынхранізацыю FBReader на абедзьвюх прыладах, і праграма сама будзе адчыняць месца, на якім Вы спыніліся ў мінулы раз.
FBReader падтрымлівае ўсе папулярныя фарматы тэкставых файлаў. Тым ня менш, калі Вы маеце кнігу ў некалькіх фарматах, найлепшым выбарам будуць ePub
, mobi
(таксама вядомы як azw3
ці kindle
) ці fb2
. Калі ласка, помніце, што FBReader — бясплатная прашрама для чытаньня, а таму не адчыняе кнігі, абароненыя DRM. Нятэкставыя фарматы накшталт PDF
ці DjVu
падтрымліваюцца ўбудовамі FBReader.
Гэтыя ўводзіны ня могуць раскрыць усе магчымасьці FBReader. Мы мусім згадаць вялікі набор налад FBReader, інтэграцыю Calibre і ўбудовы накшталт чытаньня ўслых ад Hyperionics. Каб быць у курсе навін аб гэтых магчымасьцх, абнаўленьнях і іншым, наведвайце наш сайт ці сачыце за намі ў сацыяльных сетках.
Калі ласка, не саромцеся задаваць пытаньні ў сацыяльных сетках: там шмат актыўных карыстальнікаў, якія могуць Вам дапамагчы, а таксама стваральнікі праграмы. Калі ж Вы хочаце задаць пытаньне прыватна, калі ласка, дашліце нам электронны ліст.